Фармзавод у Скідалі запусцяць у эксплуатацыю ў кастрычніку



Фармзавод у Скідалі (Гарадзенская вобласць) будзе запушчаны ў эксплуатацыю ў кастрычніку.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі па выніках сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі, куратара беларуска-індыйскага супрацоўніцтва Міхаіла Мясніковіча з індыйскімі інвестарамі Джаінтам Каўшыкам, Алокам Кумарам (кампанія Lok-Beta Pharmaceuticals (I) Pvt. Ltd) і дырэктарам ТАА „Навалок” Кумарам Манаранджанам.

У прэс-службе адзначылі, што з уводам прадпрыемства істотна ўзрасце вытворчасць айчынных дэфіцытных лякарстваў для патрэб унутранага рынку Беларусі і экспарту. У час сустрэчы абмяркоўвалася таксама развіццё праекта. „Плануецца арганізацыя сінтэзу субстанцый для вытворчасці лякарстваў ад дыябету, кардыязахворванняў і СНІДу”, – праінфармавалі ў Савеце Рэспублікі.

У верхняй палаце парламента нагадалі, што з удзелам індыйскага капіталу і тэхналогій фактычна завершана будаўніцтва фармзавода ў Бешанковічах (Віцебская вобласць) і будуецца завод у Калядзічах у Мінску. „Міхаіл Мясніковіч у час сустрэчы пазітыўна ацаніў работу партнёраў з індыйскага боку, звярнуў увагу на пытанні забеспячэння якасці прадукцыі, падбору і падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў і дасканалага афармлення дакументацыі”, – дадалі ў прэс-службе.-

belta.by