Фермерскім гаспадаркам адмянілі плату за праект адвядзення зямельнага ўчастка



Сялянскім (фермерскім) гаспадаркам адмянілі плату за распрацоўку праекта адвядзення зямельнага ўчастка. Гэта прадугледжана ўказам нумар 463 „Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў”, паведаміў у час прамой тэлефоннай лініі газеты „7 дней” начальнік упраўлення землеўпарадкавання Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Сяргей Кастроў.

„Указам прадугледжана, што з 31 сакавіка 2018 года распрацоўка праекта адвядзення будзе ажыццяўляцца непасрэдна землеўпарадкавальнымі службамі мясцовых выканаўчых камітэтаў. Для сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак такая работа будзе праводзіцца бясплатна”, – адзначыў ён.

Раней уладальнікі сялянскіх гаспадарак самі аплачвалі работы па распрацоўцы праекта адвядзення зямельнага ўчастка. „У сярэднім распрацоўка праекта адвядзення каштуе каля Br1,7 тыс. Гэта даволі вялікая сума. У мэтах зніжэння фінансавай нагрузкі на сялянскія (фермерскія) гаспадаркі было прынята рашэнне аб адмене платы”, – растлумачыў Сяргей Кастроў.

Указ нумар 463 „Аб удасканаленні парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў” прыняты 26 снежня 2017 года. Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання адносін у галіне аховы і выкарыстання зямель.

belta.by