Фінская кампанія FortumPlc зоймецца беларускімі адкідамі



Фінская кампанія FortumPlc мае намер пабудаваць у Менску цеплавую электрастанцыю на цвёрдых камунальных адкідах коштам 100 мільёнаў еўра.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, пра гэта было заяўлена ў Менску на сустрэчы намесніка прэм’ер-міністра Анатоля Калініна з намеснікам дзяржаўнага сакратара МЗС Фінляндыі Маці Антаненам і прадстаўнікамі фінскай кампаніі.

Кампанія FortumPlc з гадавым абаротам больш за 3,5 млрд еўра поўнасцю або часткова валодае паўтысячы энергетычнымі аб’ектамі ў Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расеі ды Індыі, у тым ліку пяццю атамнымі электрастанцыямі ў Фінляндыі і Швецыі, і з’яўляецца найбуйнейшым аператарам энергетычнага рынку ў краінах Паўночнай Еўропы.