Фірменны магазін BELARUS адкрыўся ў Алматы



Фірменны магазін BELARUS адкрыўся ў Алматы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Мінскага трактарнага завода.

„У фірменным магазіне будуць рэалізоўвацца трактары і запасныя часткі да іх, а таксама сельскагаспадарчае і навясное абсталяванне, вырабленыя прадпрыемствамі, якія ўваходзяць у „МТЗ-Холдынг”, – гаворыцца ў паведамленні.

З дапамогай новага магазіна ТАА „ГД МТЗ Казахстан” плануе ў значнай ступені папулярызаваць брэнд BELARUS на рынку Казахстана і павялічыць аб’ёмы продажаў беларускай сельгастэхнікі.

belta.by