Fitch павысіла рэйтынгі шасці беларускіх банкаў да ўзроўню „В”



Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновыя рэйтынгі дэфолту эмітэнта (РДЭ) шасці беларускіх банкаў з узроўню „В-” да „В”. Прагноз па доўгатэрміновых РДЭ – „стабільны”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-рэліз агенцтва.

Размова ідзе пра Беларусбанк, Белінвестбанк, Банк развіцця, БПБ-Ашчадбанк, Банк БелВЭБ і Белгазпрамбанк.

Гэтыя рэйтынгавыя дзеянні пайшлі за павышэннем суверэнных доўгатэрміновых РДЭ Беларусі і краінавага паталка з „В-” да „В”.

belta.by

[manual_related_posts]