Гадавая інфляцыя ў Беларусі набліжаецца да 17%



Гадавая інфляцыя ў Беларусі па выніках красавіка склала 16,8%, адзначаюць у Еўразійскім банку развіцця. У сакавіку гэты паказчык складаў 15,9%.

Месячны рост цэн з ліквідацыяй сезоннасці ў красавіку эксперты ацанілі ў 1,7%. Яны лічаць, што цэны растуць праз санкцыі і агульную нестабільную эканамічную сітуацыю ў свеце.

Пасля ўведзеных абмежаванняў беларускім вытворцам і пастаўшчыкам трэба выбудоўваць новыя лагістычныя ланцугі. У выніку растуць выдаткі, а за імі — і цэны.

Акрамя таго, інфляцыя назіраецца і на сусветных рынках. Гэтыя фактары і далей будуць уплываць на цэны сёлета, мяркуюць эксперты ЕАБР.

[manual_related_posts]