Гарадзеншчына не ў стане цалкам забяспечыць сацдапамогу



Улады Гарадзенскай вобласці не ў стане забяспечыць гарантаваную сацыяльную дапамогу малазабяспечаным катэгорыям грамадзян.

На працягу 2015 года 22 тысячы жыхароў Панямоння, якія жывуць за рысай беднасці, атрымалі адрасныя сацыяльныя выплаты на суму, якая складае 55 мільярдаў рублёў. Штомесячная дапамога кожнаму, хто звярнуўся да дзяржавы, склала 11 даляраў.

Гэта на думку старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, з’яўляецца здзекам з людзей, якія церпяць ад неспрыяльных умоваў існавання:

– Няма ніякіх перспектыў, каб дзяржава развівалася і грамадзяне разам з ёй развіваліся і падвышалі свой жыццёвы ўзровень. Няма ніякага сэнсу, хоць на кожным скрыжаванні кажуць, якое заможнае жыццё, якія ў нас шчаслівыя люзі.

Афіцыйная статыстыка сведчыць пра тое, што за рысай беднасці жывуць 2% насельніцтва Гарадзенскай вобласці. Аднак, паводле незалежных даследаванняў хатніх гаспадарак вынікае, што гэтая лічба насамрэч у некалькі разоў вышэй за афіцыйныя дадзеныя.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]