Гарадзеншчына папоўніць спіс платных дарог



beltollЯшчэ 140 кіламетраў дарог у Гарадзенскай вобласці стануць платнымі. Цяпер плаціць прыйдзецца за праезд па большай частцы аўтадарогі Р 99 Баранавічы-Ваўкавыск-Пагранічны-Гародня. Таксама прапануецца ўвесці плату на пад’ездзе да польскай мяжы, калі ехаць праз Бераставіцу і амаль на трох кіламетрах трасы каля Шчучына – піша “Вячэрні Гродна”.

Пакуль жа на Гарадзеншчыне два платныя ўчасткі: частка трасы М6 ад Шчучына да Брузгоў – гэта 73 кіламетры, і ўчастак трасы М7 Менск – Ашмяны – мяжа з Літоўскай Рэспублкаў – 90 кіламетраў. Кошт праезду залежыць ад масы аўто і колькасці восяў.

Фота trucks.autocentre.ua

[manual_related_posts]