Гарадзенскі піўзавод вернуты дзяржаве



Суд вярнуў дзяржаве гісторыка-культурную каштоўнасць — комплекс будынкаў Гарадзенскага піўзавода. Рашэнне аб вяртанні комплексу будынкаў у камунальную ўласнасць гарвыканкама прыняў Гарадзенскі эканамічны суд.

Пазоў аб канфіскацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кампаній «ЖаВаС-Інвест» і «Экапрамэнерга» быў прад’яўлены яшчэ восенню 2015 года. Падставай паслужылі вынікі праведзенай праверкі пракурорамі, падчас якой устаноўлена, што комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гародні ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі і з’яўляецца помнікам архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя.

На момант складання пашпарта ў траўні 2009 года тэхнічны стан аб’екта прызнаваўся здавальняючым, гаворыцца ў паведамленні.

У 2010 годзе комплекс будынкаў быў набыты  «Экапрамэнерга». Удзельнікі здзелкі падпісалі дадатковае пагадненне да дамовы, згодна з якім пакупнік узяў на сябе абавязацельства ўцягнуць маёмасць у гаспадарчы абарот цягам трох гадоў, упарадкаваць прылеглую тэрыторыю і абсталяваць гасцявыя стаянкі за два гады. Свае абавязацельствы кампанія «Экапрамэнерга» парушыла, заключыўшы здзелку аб продажы Гарадзенскага піваварнага завода  кампаніі «ЖаВаС-Інвест».

belta.by

Фота grodnonews.by і tut.by