Гарадзенскі раён страціў 90 гектараў тэрыторыі



Мапу Гарадзенскага раёну перакроілі больш чым праз 50 гадоў. Адмыслоўцы палічылі, што паўвеку межы раёнаў былі некарэктнымі: рэзалі па частках азёры, рэкі, ворыўныя палеткі. 

Зараз Мастоўскі раён „забраў” у Гарадзенскага каля 75 гектараў, Шчучынскі – каля 15.

З асноўных аб’ектаў, якія змянілі „прапіску”, – Берштаўскае возера. Яно цалком увайшло ў склад Шчучынскага раёну. Землі ААТ  „Агракамбінат „Скідзельскі” аднеслі ў Мастоўскі раён. 

Перагледзець мапы тэрыторый у розных абласцях Беларусі пастанавілі паводле даручэння Саўміну Рэспублікі Беларусь па дамове з дзяржаўным Камітэтам па маёмасці.

Беларускае Радыё Рацыя