„Газпрам нафта” гатова абмяркоўваць з Беларуссю схемы паставак нафты



„Газпрам нафта” гатова абмяркоўваць з Беларуссю розныя схемы паставак нафты. Пра гэта журналістам паведаміў кіраўнік расейскай кампаніі Аляксандр Дзюкаў па выніках сустрэчы прадстаўнікоў нафтавых кампаній з міністрам энергетыкі Расеі Аляксандрам Новакам.

„Мы гатовы абмяркоўваць розныя схемы”, – сказаў Аляксандр Дзюкаў, адказваючы на пытанне аб магчымасці паставак нафты ў Беларусь. Пры гэтым ён адзначыў, што кампанія гатова абмеркаваць і давальніцкую схему паставак.

Раней у сераду прэс-сакратар „Белнафтахіма” Аляксандр Цішчанка паведаміў, што канцэрн не прымаў рашэнняў аб абмежаванні паставак нафтапрадуктаў сеткам расійскіх АЗС на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым расійскім кампаніям было прапанавана супрацоўніцтва па давальніцкай схеме.

Кантракты на пастаўку ў Беларусь расейскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З таго часу бакі вядуць перагаворы аб іх прадаўжэнні, але не прыйшлі да згоды па ўмовах. З 4 студзеня пастаўкі сыравіны ў рэспубліку аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцарыеву кампаніі „РусНафта” і „Нафціса”. Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ „Нафтан”.

7 лютага прайшлі чарговыя перагаворы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква прадоўжаць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

belta.by