„Газпрам” не забраніраваў транзіт праз Польшчу на II–III кварталы



„Газпрам” адмовіўся браніраваць транзітныя магутнасці газаправода Ямал – Еўропа праз Польшчу на II і III кварталы 2022 года. І таксама адмовіўся ад набыцця транзітнай дадатковай магутнасці праз Украіну, паведамляе officelife.media.

Тым часам узровень запасаў газу ў падземных сховішчах Еўропы знізіўся да 36,21%. Гэта на 14% ніжэй за сярэдні ўзровень за апошнія пяць гадоў, паведамляе Gas Infrastructure Europe.

Выпрацоўка электраэнергіі з аднаўляльных крыніц у Еўропе трымаецца на стабільным узроўні. Уклад ветравой генерацыі ў вытворчасць электраэнергіі ў рэгіёне на мінулым тыдні (з 31 снежня па 6 лютага) склаў 16% па дадзеных асацыяцыі WindEurope.

Кошт газавых кантрактаў на хабе TTF у Нідэрландах 7 лютага складае $900-935 за тысячу кубаметраў пасля $976 у сярэднім за студзень.

Раней паведамлялася, што „Газпрам” задумаў судовае разбіральніцтва з польскай газатранспартнай PGNiG, паколькі назапасіліся прэтэнзіі да кіравання сумеснай кампаніяй EuRoPol GAZ s.a., якая валодае польскім участкам трубаправода Ямал – Еўропа.

«Газпрам» не браніруе транзіт па трубаправодзе Ямал – Еўропа праз Польшчу з 20 снежня 2021 года.

[manual_related_posts]