„Газпрам” па-ранейшаму не браніруе магутнасць трубаправода Ямал-Еўропа



«Газпрам» у чарговы раз адмовіўся ад браніравання магутнасці на транзіт прыроднага газу праз Польшчу па трубаправодзе Ямал – Еўропа на 1 лютага.

Афіцыйнае тлумачэнне – адсутнасць заявак на пастаўку газу па доўгатэрміновых кантрактах. У выніку расейскі манапаліст ужо 42 дні не браніруе прапампоўку праз Польшчу, якая на апошніх таргах прапанавала рэсурс магутнасці ў аб’ёме 89,1 млн кубаметраў за суткі.

Раней паведамлялася, што „Газпрам” спыніў дастаўку газу ў еўрапейскім кірунку па трубаправодзе Ямал – Еўропа 21 снежня 2021 года. Газаправод праходзіць праз тэрыторыю Беларусі, Польшчы, Германіі і разлічаны на транспарціроўку паліва ў аб’ёме 33 млрд кубаметраў за год.

Студзеньскія аўкцыёны на платформах RBP і GSA Platform не завяршыліся браніраваннем транзітных магутнасцяў „Газпрамам” на люты. Трэйдары чакаюць пасутачнага браніравання магутнасці, паведамляе officelife.media.

[manual_related_posts]