„Гомельтранснафта Дружба”: Рамонт участка нафтаправода завершаны



ААТ „Гомельтранснафта Дружба” завяршыла рамонт участкаў магістральнага нафтаправода Мазыр — Брэст-3, дзе па выніках унутрытрубнай дыягностыкі была выяўлена вялікая колькасць дэфектаў, паведаміў 20 студзеня беларускі аператар магістралі.

Паводле інфармацыі прадпрыемства, падчас рамонту на 17-м і 30-м кіламетрах нафтаправода спецыялісты замянілі дзве секцыі трубаправода. Пры дадатковым дыягнастычным кантролі выяўленыя яшчэ два небяспечныя дэфекты на 7-м і 13-м кіламетрах трубаправода. Дэфекты, якія ўяўляюць сабой вытворчы брак (трэшчына ў папярочным шве і знешняя страта металу), ліквідаваны пры дапамозе ўстаноўкі муфт.

На прадпрыемстве дадалі, што работы праводзіліся кругласутачна і завяршыліся ў намечаныя тэрміны — 17 студзеня. Цяпер транзіт расійскай нафты праз тэрыторыю Беларусі працягваецца ў штатным рэжыме, падкрэсліў беларускі аператар магістралі.

Як паведамлялася, работы пачаліся 14 студзеня, іх ажыццяўленне было спалучана са зніжэннем ціску ў трубаправодзе і частковым спыненнем перапампоўкі нафты. У адпаведнасці з распрацаваным планам-графікам, рамонт участкаў трубаправода будзе праводзіцца штомесяц.

belapan.by

[manual_related_posts]