«Гомсельмаш» зноў ідзе ў адпачынак



5 сакавіка вытворчае аб’яднанне «Гомсельмаш» адпрацавала апошні дзень перад чарговым калектыўным адпачынкам. З наступнага тыдня адміністрацыя выпраўляе ў вымушаны адпачынак 90 адсоткаў камбайнабудаўнікоў — гэта каля 13 тысяч рабочых і спецыялістаў. Старшыня прафкаму «Гомсельмашу» Пётр Ахраменка заявіў у СМІ, што арганізаваць працу заводам пакуль што немагчыма фактычна ва ўсіх цэхах — адсутнічаюць матэрыяльныя рэсурсы і найперш камплектуючыя вузлы і сістэмы. Таму прадпрыемствам выгадней адпусціць людзей у адпачынак, часткова заплаціць за яго, чымсьці імітаваць працу цэхаў і несці выдаткі на іх ацяпленне ды асьвятленне. У «Гомсельмашу» цяпер проста бракуе грошай — даўгі ёсць, а выручкі належнай няма. І дэбіторская запазычанасць па цяперашнім часе проста астранамічная ў пераліку на цвёрдую валюту — каля 150 мільёнаў даляраў.