«Гродна Азот» і «Інтэграл» прададуць Расеі да канца года



Беларускія прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Інтэграл» гатовы далучыць да расійскіх ўжо ў бліжэйшыя месяцы.

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні пасля сумеснага паседжання «палаты прадстаўнікоў» і «савета рэспублікі».

Паводле яго слоў, нядаўна адбылася яго сустрэча з адным з патэнцыйных партнёраў, у ходзе якой быў пазначаны шэраг праблемных пытанняў. Як адзначыў першы віцэ-прэм’ер, бакам удалося мінімізаваць некаторыя рознагалоссі. Рыхтуецца міжурадавае пагадненне.

Плануецца, што наступная сустрэча, на якой будзе разгледжана пытанне аб рэалізацыі праекта, адбудзецца 14-15 лістапада. Раней чатыры расейскія кампаніі праяўлялі цікавасць да куплі блок-пакета акцый Гроднаазота, у ліку якіх «Раснафта», «Газпрам» і «ЕўраХім».

 Беларускае Радыё Рацыя