Інфляцыя да канца года не перавысіць 7%



Паводле разлікаў урада, інфляцыя на канец года не перавысіць 7%, паведаміў журналістам 26 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Крутой.

„Урад разлічвае, што да канца года інфляцыя не перавысіць 7% супраць ранейшых 9%. І гэта мы пакуль асцярожна закладваем, — дадаў ён. — Пяць месяцаў скончылі з інфляцыяй у 2,7%. Гэта гістарычны мінімум, таму наогул чакаем меншы паказчык у 6—6,5%”.

Паводле слоў Крутога, на наступны год закладаецца інфляцыя ў 7%. Акрамя таго, да канца 2018 года ўрад разлічвае знізіць стаўку рэфінансавання да 11—12% гадавых (цяпер — 13%).

belapan.com