Інфляцыя за студзень 2017 года склала 0,9%



Індэкс цэн на тавары і паслугі ў студзені 2017 года ў параўнанні са снежнем 2016-га вырас на 0,9%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені бягучага года ў параўнанні са снежнем мінулага цэны на харчовыя тавары выраслі ў сярэднім на 1,2%, нехарчовыя тавары — на 0,8%, паслугі — на 0,3%.

Афіцыйны прагноз уладаў мяркуе інфляцыю ў Беларусі ў 2017 годзе ў межах 9%. За 2015 год гэты паказчык склаў 11,8% пры афіцыйным прагнозе 12%. За апошнія 10 гадоў мінімальны ўзровень інфляцыі назіраўся ў 2006 годзе — 7%, максімальны — у 2012-м — 59,2%.

На думку аналітыкаў ЕАБР, павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і захаванне павышаных інфляцыйных чаканняў будуць асноўнымі крыніцамі інфляцыйнага націску ў Беларусі ў пачатку 2017 года. „Аднак, як паказаў 2016 год, правядзенне збалансаванай грашова-крэдытнай палітыкі пры адсутнасці знешніх шокаў здольнае нейтралізаваць падобныя інфляцыйныя ўсплёскі і ўтрымаць інфляцыйную дынаміку ў межах мэтавага арыенціра Нацыянальнага банка Беларусі”, — лічаць аналітыкі.

Яны прагназуюць да снежня 2017 года інфляцыю на ўзроўні 9,3% у адносінах да снежня папярэдняга года з наступным зніжэннем да 7% у 2018 годзе і да 6% у 2019 годзе.

belapan.by