Інтэрнэт-атэлье з Бярозы набывае папулярнасць за мяжой



Эканамічныя цяжкасці не ствараюць непераадольных бар’ераў для ўлюбёных у сваю справу дызайнераў, адным з якіх з’яўляецца жыхарка Бярозы, па адукацыі інжынер-інфарматык, Вольга Лютыч. Тры гады таму яна заснавала інтэрнэт-атэлье па пашыве дзіцячага адзення “Маленькая ледзі”, якое набірае вядомасць і папулярнасць.

img_4437

Тут можна заказаць эксклюзіўнае, хоць і нетаннае адзенне для дзяўчынак і хлопчыкаў, а цяпер і для іх маці, кажа Вольга Лютыч:

– Нашыя асноўныя кліенты – гэта маленькія дзеткі і іхныя бацькі. Раней мы шылі толькі дзіцячае адзенне, зараз перайшлі на камплекты мама-дзіця. Нашы заказчыкі – ўся Беларусь. З Менску часта прыязджаюць, заказвалі з Расеі, Украіны, зараз хочуць заказваць з Германіі. Купіць адзенне танней, чым пашыць. Індывідуальны пашыў – гэта дорага, так заўсёды было і будзе.

Вольга Лютыч была ўдзельніцай нядаўняга Тыдня дзіцячай моды ў Менску, Маскве, а зараз збіраецца ў Кіеў. Яна таксама адкрыла філіял Менскага мадэльнага дзіцячага агенцтва ў Бярозе, дзе маленькія прыгажуні вучацца прадстаўляць эксклюзіўную творчасць Вольгі на подыюме.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.