Ізраіль прапаноўвае Беларусі стварыць сумесны аграпрамысловы парк



Ізраільскі бок прапаноўвае стварыць на тэрыторыі Беларусі сумесны аграпрамысловы парк. Пра гэта ў інтэрв`ю БелаПАН заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шогам.

Паводле слоў дыпламата, прапанова будзе разглядацца на штогадовым пасяджэнні двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое пройдзе ў маі.

У гэтым годзе адна з ідэй — стварыць на зямлі Беларусі аграпрамысловы парк з ізраільскімі тэхналогіямі. З нашага боку гэта выглядае вельмі цікавым, таму што тады ў ізраільскіх кампаній з`явіцца магчымасць паказаць, а не толькі расказаць на словах, што яны ўмеюць рабіць на зямлі. У Беларусі, я думаю, гэта таксама выкліча цікавасць, таму што ёсць магчымасць стварыць нейкую новую эфектыўную структуру, якая дэманструе, што можна зрабіць, калі, з аднаго боку, ёсць рэсурсы, а з іншага — тэхналогіі. Мы спадзяемся, што гэта прапанова атрымае практычнае ўвасабленне. Ёсць дамоўленасць, што гэта можа быць рэалізавана Віцебскім раёне„, — растлумачыў пасол.

Акрамя таго, адзначыў Шогам, Ізраіль зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў ІТ-сферы.

Працэнт выжывальнасці стартапаў у нас вельмі высокі ў параўнанні з іншымі краінамі. Затым гэтыя кампаніі выходзяць на міжнародны рынак, часта купляюцца буйнымі карпарацыямі, амерыканцамі або карэйцамі. Яны інтэгруюцца ў свет, атрымліваецца, што, з аднаго боку, распаўсюджваюцца ізраільскія тэхналогіі, а з іншага — у нас ёсць прыбытак. Гэта тая сістэма, з якой мы прыходзім і часта прапаноўваем яе іншым краінам. Цяпер мы спрабуем паказаць гэту сістэму Беларусі з надзеяй зацікавіць„, — падкрэсліў дыпламат.

 БелаПАН