Каб беларуская прадукцыя трапіла на кітайскі рынак



 Беларусь і Кітай плануюць стварыць сумесную гандлёвую кампанію для прасоўвання беларускай прадукцыі на кітайскі рынак, паведаміла журналістам кіраўнік напрамку па Беларусі кампаніі DRex Food Group Зоя Кавалева пасля перагавораў з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам.

У час перагавораў абмяркоўвалася стварэнне сумеснага гандлёвага прадпрыемства, якое будзе прасоўваць беларускую прадукцыю на кітайскі рынак. „Спачатку гэта кампанія будзе займацца продажам малочных прадуктаў, а ў далейшым, магчыма, стане інвесціраваць сродкі ў беларускія малочныя прадпрыемствы”, – растлумачыла Зоя Кавалева.

У прыватнасці, кампанія DRex Food Group зацікаўлена ў інвесціраванні ў ААТ „Здравушка-мілк”. „Мы хацелі б укласці сродкі ў ААТ „Здравушка-мілк”, нам вельмі спадабалася гэта прадпрыемства, а потым, магчыма, і набыць долю ў гэтай кампаніі”, – адзначыла кіраўнік напрамку па Беларусі кампаніі DRex Food Group.

Акрамя таго, кампанія DRex Food Group зацікаўлена ў стварэнні фермы па гадоўлі кароў у Беларусі.

Кіраўнікі буйных кітайскіх кампаній Xinrongji Holding Group і DRex Food Group наведваюць Беларусь з рабочым візітам. Яны гатовы інвесціраваць $1 млрд у мадэрнізацыю існуючых і будаўніцтва новых прадпрыемстваў у Беларусі. Па выніках візіту плануецца падпісанне пратакола аб супрацоўніцтве.

belta.by