Кабякоў аб дыверсіфікацыі паставак нафты: мы разглядаем усе варыянты



Беларусь усебакова прапрацоўвае пытанне аб дыверсіфікацыі паставак нафты. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі ў інтэрв’ю агенцтву „Рэйтэр”, паведамляе БЕЛТА.

„Такую дыверсіфікацыю мы праводзім, і гэта натуральна ва ўмовах краіны, якая не мае ўласных крыніц нафты, дастатковых для забеспячэння сваіх патрэбнасцей”, – адзначыў кіраўнік урада. Паводле яго слоў, гэта тэндэнцыя звязана не толькі з абмежаваннямі паставак расейскай нафты, якія былі ў другім паўгоддзі 2016 года. „Гэта вынік тых рашэнняў, якія прыняў урад Расійскай Федэрацыі”, – канстатаваў прэм’ер-міністр. Пры гэтым ён дадаў, што „ўмовы пастаўкі нафты праз пэўны прамежак часу выраўнуюцца для Беларусі як члена інтэграцыйнага аб’яднання з усімі іншымі пастаўкамі нафты, якія існуюць у свеце”.

„Заўсёды трэба мець магчымасць альтэрнатывы, каб мець магчымасць параўноўваць. Такой альтэрнатывай з’яўляецца азербайджанская нафта, і не толькі. Гэта адзін з найбольш прапрацаваных (варыянтаў. – Заўвага БЕЛТА), але не адзіны. Мы разглядаем усе варыянты”, – падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

belta.by