Камунальшчыкі хочуць падвысіць якасць паслуг



Жыхары Беларусі кампенсуюць больш за 60 працэнтаў кошту жыллёва-камунальных паслуг, а па некаторых пазіцыях і больш за 90 працэнтаў. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Віталь Смірноў. Ён патлумачыў, што кожная паслуга мае розны працэнт вяртання насельніцтвам затратаў на яе аказанне, і гэта вызначае Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю:

– Зараз тэхнічнае абслугоўванне – планава-разліковая цана – складае 1 155 рублёў. Такой жа яна застанецца і ў 2017 годзе.  У 2016 годзе насельніцтва аплачвала 92% ад сабекошту. І ў 2017 годзе гэта захаваецца.

Паводле Віталя Смірнова, асноўныя задачы — гэта падвысіць якасць прадастаўлення паслуг, а таксама «без павелічэння тарыфаў падвысіць кампенсацыю затрат насельніцтва»:

– Галоўная задача – падвысіць якасць жыллёва-камунальных паслуг.  Фактычна, каб выдаткі на тэхнічнае абслугоўванне выкарыстоўваліся толькі на гэта. І без павелічэння тарыфаў падвысіць кампенсаванне выдаткаў насельніцтва.

Смірноў адзначыў, што ў мінулым годзе сталічная жыллёва-камунальная гаспадарка ў выніку рэфармавання сістэмы зэканоміла прыкладна 350 мільярдаў старых рублёў.

БЕЛТА  нагадвае, што сёлета ў Беларусі плануецца выйсці на 75-працэнтную кампенсацыю насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі, а ў 2018 – на 100 працэнтаў.

[manual_related_posts]