Каронакрызіс у Беларусі: інвестыцыйныя перспектывы



Ва ўмовах каронакрызісу вялікая колькасць грашовых сродкаў прадукуецца Цэнтрабанкамі розных краінаў і трапляе адразу на фінансавыя рынкі.

Перспектывы інвестыцый у каштоўныя металы пракаментаваў спецыяліст у галіне міжнародных фінансаў Марк Ойгман:

– Золата ўжо вельмі дарагое. Мне здаецца, што яно паднімалася толькі таму, што ёсць вельмі шмат грошай і рынак заліты грашыма і іх укладаюць. Ёсць, я ведаю, вельмі паважаныя інвестары і вельмі паважаныя міжнародныя спецыялісты, з якімі я кантактую, яны лічаць наадварот. Таму тут адназначнага меркавання няма. Нашая думка, што няма сэнсу інвеставаць у золата.

Каб перажыць каранцін з фінансавай карысцю і застацца «ў плюсе», варта мець некалькі варыянтаў для ўкладання сродкаў. У Беларусі перспектыўнымі застаюцца інвестыцыі ў нерухомасць.

Беларускае Радыё Рацыя