Каронавірус б’е па даходах беларусаў



Паводле дадзеных нацыянальнага апытання, праведзенага ў красавіку даследчай кампаніяй SATIO і BEROC – 90% беларусаў не чакаюць, што аднаўленне эканомікі адбудзецца раней чым праз паўгода. 52% апытаных заявілі, што іх даходы за апошні месяц ужо скараціліся.

У сувязі з гэтым наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, як яны ў фінансавым плане перажываюць пандэмію:

– Стараюся набываць тавары са зніжкай. Глядзіш, як захаваць бюджэт.

– У мяне ёсць пенсія. Таму я адчуваю сябе крыху абароненай.

– Думаем, што ўсё пройдзе, усё наладзіцца. Спадзяёмся на гэта.

– Грошай не хапае. Меньш сталі гуляць з дзіцём. Хацелася б, канешне, каб гэта ўсё хутчэй прайшло.

Першымі эканамічныя наступствы каронавіруса адчулі на сабе прадстаўнікі турыстычнай сферы і грамадскага харчавання. Многія турфірмы, як і рэстарацыі, яшчэ напрыканцы сакавіка прыпынілі працу.

Беларускае Радыё Рацыя, Пінск

Фота planetabelarus.by