КДК запусціў анлайн-панэль для паведамленняў пра факты завышэння цэн



Камітэт дзяржаўнага кантролю запусціў анлайн-панэль, з дапамогай якой насельніцтву прапаноўваецца паведамляць пра факты завышэння цэн. Панэль зваротнай сувязі па пытаннях абгрунтаванасці цэн на спажывецкія тавары размешчаная на сайце КДК.

„Калі вам вядома пра факты завышэння цэн на спажывецкія тавары, вы можаце запоўніць спецыяльную форму (з указаннем наймення гандлёвага аб’екта і набытага тавару). Прадстаўнікі кантрольнага ведамства правераць паведамленыя вамі звесткі”, — гаворыцца ў паведамленні КДК.

У выпадку пацвярджэння інфармацыі аб завышэнні цэн „будуць прынятыя меры рэагавання да суб’ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з заканадаўствам, аж да прыпынення дзейнасці гандлёвых аб’ектаў”, папярэджвае КДК.

Як паведамлялася, урад пастановай № 100 устанавіў жорсткі кантроль над цэнамі. Рашэнне закранула 57 найменняў прадуктаў харчавання, пяці найменняў сродкаў гігіены і гаспадарчых тавараў, а таксама 50 найменняў лекавых прэпаратаў айчыннай вытворчасці або расфасоўкі. З сакавіка павышаць цэны на такія тавары дазваляецца не больш чым на 0,2% за месяц.

БелаПАН