«Хімвалакно» паведаміла пакупнікам, што больш не можа прадаваць ім кісларод



Светлагорскхімвалакно» паведаміла сваім пакупнікам, што ўвесь аб’ём тэхнічнага кіслароду, які выпускае прадпрыемства, цяпер ідзе на патрэбы раённага шпіталя.

Прадпрыемства праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў, гаворыцца ў лісце за подпісам генеральнага дырэктара Васіля Касцюкевіча.

Максімум на што гатовы вытворца — у экстранных аварыйных выпадках выдзяляць не больш за 1-2 балоны на дзень.

«Светлагорскхімвалакно» вырабляе тэхнічны і медычны кісларод больш за 40 гадоў. Адзін 40-літровы балон змяшчае крыху больш за 6 кубаметраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балону хопіць на некалькі сутак, для апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх — на адны суткі.

Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя суткі ў краіне 1998 новых хворых з каронавірусам і 16 смярцей пацыентаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: rossaprimavera.ru