Хмары над страусіным ранча
У вёсцы Сабалёўка Клімавіцкага раёна ліквідуюць адзіную ў краіне дзяржаўную страусіную ферму. Прадпрыемства існавала з 2006 года як філіял агракамбіната «Прыдняпроўскі».
У 2013 годзе тут было 1 100 страусаў, ферма прадала 180 птушанят, тысячу яек і 13 тон мяса. Летась – прадалі толькі 49 птушанят, 100 яек і 2,5 тоны мяса. На месцы фермы плануюць іншае прадпрыемства, напрыклад, па развядзенні бройлераў. Праўда, трэба набываць новае абсталяванне. Старыя інкубатары для страусаў выкарыстаць не атрымаецца, а каштавалі яны больш за 1 мільён еўра.
Паводле sb.by
Фота pniva.by
