Кіраўнік „Газпрома” абмеркаваў з Сямашкам энергетычную супрацу
У Санкт-Пецярбургу 7 верасня адбылася рабочая сустрэча старшыні праўлення ПАТ „Газпром” Аляксея Мілера і пасла Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашкі, паведамляе прэс-служба расейскай кампаніі.
„Бакі абмеркавалі наяўныя і перспектыўныя пытанні энергетычнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, увага была нададзеная ходу работ па падрыхтоўцы газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі рэспублікі да праходжання восеньска-зімовага перыяду”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што паміж ПАТ „Газпром” і ААТ „Газпром трансгаз Беларусь” да канца 2021 года дзейнічаюць кантракты на пастаўку газу ў Беларусь і яго транспартаванне цераз тэрыторыю краіны.
Як паведамлялася, 9 верасня адбудзецца сустрэча прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.
БелаПАН
Фота: gazprom.ru
