Кіраўнік прафсаюза гарнякоў Украіны адрэагаваў на заяву Лукашэнкі



Кіраўнік прафсаюза гарнякоў Украіны Міхайла Валынец адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі. Той прыгразіў салігорскім шахцёрам, якія бастуюць, што знойдзе ім замену. „Прыедуць з Украіны шахцёры, — гаварыў ён. — Іх мора — беспрацоўных”.

„Шахцёры — адна з самых салідарных кастаў у свеце, — кажа Валынец. — Ніхто не збіраецца ехаць у Беларусь і выступіць у ролі штрэйкбрэхераў”. Да таго ж, высвятляецца, што і ва Украіне шахцёраў не хапае. „У нас неўкамплектаваны штат”, — кажа кіраўнік прафсаюзу. Ён жадае гарнякам Салігорска вытрымаць ціск з боку ўладаў і дамагчыся „правоў і свабод”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kvpu.org.ua