Кіраўніца Еўракамісіі назвала ўмову для пуску «Паўночнага патоку-2»



Увод у эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток-2» будзе залежаць ад дзеянняў Расеі ў сувязі з крызісам вакол Украіны. Пра гэта заявіла кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен у інтэрв’ю выданням Handelsblatt і Les Echos, піша РБК.

Яна паведаміла, што Еўрасаюз распрацаваў «усеабдымныя» санкцыі, якія могуць быць уведзеныя супраць Расеі, калі яна працягне агрэсію ў дачыненні да Украіны. Гаворка ідзе аб фінансавых і эканамічных абмежаваннях, якія закрануць доступ да замежнага капіталу і ўключаюць экспартны кантроль, у першую чаргу ў дачыненні да тэхнікі.

Пад абмежавальныя меры можа трапіць і газаправод «Паўночны паток — 2». Ці будзе трубаправод уведзены ў эксплуатацыю, залежыць «ад паводзін Расеі», сказала фон дэр Ляен. Санкцыі закрануць і «людзей, блізкіх да прэзідэнта» Уладзіміра Пуціна.

Паводле яе слоў, Расея аказвае ціск на Украіну і выкарыстоўвае газ як рычаг уздзеяння на ЕЗ.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]