Кірыл Руды: Беларуская практыка ўмяшальніцтва ў бізнес у Кітаі забаронена



Былы прэзідэнцкі дарадца ў эканамічных пытаннях і амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды днямі прэзентуе ўласныя даследванні-мемуары „Непадобныя: погляд на Кітай і беларуска-кітайскія адносіны”. Значнае адрозненне Кітая ад Беларусі падкрэсліў сам аўтар:

– Кітайскія дзяржорганы не ўмешваюцца ў працу прадпрыемстваў. У нас дзяржаўныя прадпрыемствы, яны многія падначаленыя ведамствам, многія падначаленыя міністэрствам. Калі ўдзельнік знаходзіцца на тэрыторыі нейкай вобласці, у яго ёсць нейкія кантакты з мясцовай уладай, яны каардынуюцца. У Кітаі гэта катэгарычна забараняецца, больш за тое, гэта ацэньваецца як карупцыя, калі чыноўнік дае даручэнні ці штосьці рэкамендуе бізнесмену.

Аўтограф-сесія Кірыла Рудога адбудзецца 16 ліпеня а 16-й у менскай кнігарні „Акадэмкніга”.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]