Кітай прадстаўляе доўгатэрміновы крэдыт двум беларускім банкам



Дзяржаўны банк развіцця Кітая адкрые двум дзяржаўным банкам Беларусі доўгатэрміновыя крэдытныя лініі на агульную суму да аднаго мільярда даляраў ЗША. Адпаведны дакумент падпісалі сёння ў Менску. Крэдыт даецца на 15 гадоў, у тым ліку 5 гадоў – гэта льготны перыяд, пад гарантыю беларускага ўраду. Пазычальнікамі выступаюць „Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і „Беларусбанк”. Крэдытныя сродкі пойдуць на рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у сферы транспарту, энергетыкі, прамысловасці, малога і сярэдняга бізнесу ды іншыя мэты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота thefinancialist.com