Кліенты польскіх банкаў павінны карыстацца дадатковай аўтарызацыяй



З гэтых выходных кліенты, якія маюць рахункі ў польскіх банках, мусяць карыстацца дадатковай аўтарызацыяй. З 14  верасня не дастаткова ўжо логіна і пароля: 

– Банкі зараз просяць дадатковай аўтарызацыі пры доступе да банкаўскіх рахункаў у сувязі з новымі правіламі ЕЗ, датычных электроннай банкаўскай сістэмы і аплатных карткаў. У залежнасці ад банку будзе адпраўлены СМС-код або аўтарызацыя праз мабільныя дадаткі. Пры гэтым банкі могуць іх патрабаваць падчас кожнага уваходу ў сістэму, або падчас выбраных.

Змены датычаць таксама безнаяўных аплатаў. Адна з іх – гэта патрабаванне пін-коду падчас бескантактных аплатаў да пяцідзесяці злотых. Увядзенне пін-коду будзе ажыцяўляцца падчас кожнай пятай бескантактнай аплаты. Гэтае правіла датычыць таксама аплатаў тэлефонам ці кашальком Google Pay.

Узмоцненая ідэнтыфікацыя мае паспрыяць змяншэнню колькасці вымагальніцтваў і трансфераў, якія ажыццяўляюць асобы, што знайшлі тэлефон або аплатную картку кліента банку.

Па выніках статыстыкі бюро крэдытнай інфармацыі Польшчы, за 2018 год было выяўлена пятнаццаць спробаў вымагання крэдытаў у дзень. Зараз, калі хто-небудзь скрадзе картку або телефон, кліент будзе  адказны толькі да 50 еўра, за аперацыі звыш гэтай сумы адказным будзе банк.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя