Колькасць бескантактных плацяжоў у Беларусі вырасла ў 2,7 разы



Колькасць апрацаваных Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам бескантактных плацяжоў у студзені – верасні гэтага года вырасла ў 2,7 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га, паведамляе сайт Банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

„Рост колькасці безнаяўных аперацый сведчыць аб тым, што трымальнікі картак усведамляюць зручнасць і прастату разлікаў банкаўскімі карткамі і больш актыўна імі карыстаюцца. Гэтаму спрыяюць такія новыя сэрвісы, як Samsung Pay і Garmin Pay, укаранёныя Банкаўскім працэсінгавым цэнтрам сумесна з банкамі-кліентамі”, – адзначаецца на сайце.

Па выніках студзеня – верасня адзначаецца стабільны рост фінансавых аперацый: у гэтым годзе штомесяц апрацоўваецца больш за 130 млн аперацый. Доля безнаяўных аперацый на сёння складае 88%. У пачатку гэтага года паказчык не перавышаў 86%.

zviazda.by