Колькасць стратных арганізацый у Менску ў студзені-красавіку вырасла амаль на 6%



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый у сталіцы ў студзені—красавіку 2021 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2020 года павялічылася з 342 да 361 (на 5,6%), іх удзельная вага — з 23,2 да 24,5%.

Чысты прыбытак арганізацый на 1 траўня 2021 года склаў 2 млрд 77,6 млн рублёў (на 97,2% больш).

Прыбытак да падаткаабкладання склаў 2 млрд 553,1 млн (+82,9%). Страты ад інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасці склалі 48,7 млн рублёў супраць страты ў 675,7 млн рублёў за студзень—красавік 2020 года.

Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 20,4% да 2 млрд 963,1 млн рублёў. Рэнтабельнасць продажу і рэалізаванай прадукцыі склала 9,3 і 11,9% адпаведна (у студзені—красавіку 2020 года — 9,3 і 12%).

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Мінска ў наяўных цэнах склала 31 млрд 705,6 млн рублёў (+20,4%). Пры гэтым сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас на 20,9% да 24 млрд 827,4 млн рублёў.

belapan.by