Колькасць стратных прадпрыемстваў на Берасцейшчыне расце
Амаль 230 прадпрыемстваў Берасцейскай вобласці з’яўляюцца стратнымі. Такія апошнія звесткі пададзены на сайце Белстату. Чыстых стратаў толькі за 2015 год было налічана амаль на 4 мільярды беларускіх рублёў. Старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў адзначыў, што сітуацыя са стратнымі прадпрыемствамі не новая:
– На сённяшні дзень, калі дзяржава не мае датацыйнай сферы, не мае размеркавання з бюджэту і падтрымкі дзяржаўных прадпрыемстваў з бюджэту, або іншымі сродкамі, то зразумела, што яны аўтаматам пераходзяць у катэгорыю няздольных да самаакупнасці. Колькасны склад такіх прадпрыемстваў расце. Нават дзіўна, што яны маюць такую невялікую суму стратаў – гэта адзін катэдж, які, у прынцыпе, мог пабудаваць прадпрымальнік.
„Страты прадпрыемстваў значна большыя. Насамрэч чыноўнікі і кіраўнікі вытворчасці нічога не робяць, паколькі заробкі насельніцтва падаюць разам з узроўнем жыцця, працоўныя тыдні скарачаюцца,” – падагульніў Валянцін Лазарэнкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
