Колькасць стратных прадпрыемстваў у Менску павялічылася да 245



Паводле звестак галоўнага статыстычнага ўпраўлення Менска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені—кастрычніку 2019 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам вырасла на 0,8% — з 243 да 245, іх удзельная вага — з 16,7 да 16,8%.

Чысты прыбытак сталічных арганізацый склаў 3 млрд 358,9 млн рублёў, што на 20,3% больш, чым у студзені—кастрычніку 2018 года. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 4 млрд 264,3 млн (+15,5%). Прыбытак ад рэалізацыі знізіўся на 6,8% да 5 млрд 77,2 млн рублёў.

Рэнтабельнасць продажу за дзесяць месяцаў склала 8,2% супраць 9,7% за студзень—кастрычнік 2018 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 10,4% супраць 12,5%.

Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый Менска ў наяўных цэнах склала 61 млрд 813,1 млн рублёў, або на 9,6% больш, чым у студзені—кастрычніку 2018 года.

Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за год павялічылася на 11,6% да 48 млрд 751,8 млн рублёў.

belapan.by