Колькі беларусы павінны плаціць за паслугі ЖКГ?



Беларусы абураюцца прапановай камунальнікаў параўнаць беларускія жыроўкі з польскімі і літоўскімі. Дзяржаўны партал камунальнай граматнасці насельніцтва апублікаваў інфармацыю, якая паказвае розніцу паміж выдаткамі хатніх гаспадарак на аплату жыллёва-камунальных паслуг у Беларусі, Расеі, Украіне, Літве і Польшчы.

Леанід Заіка

Эканаміст Леанід Заіка лічыць параўнанне некарэктным, бо ў Беларусі існуе манаполія на аказанне паслугаў ЖКГ:

– Беларусы павінны запатрабаваць ад урада альтэрнатыўнай сістэмы ацяплення, то бок індывідуальныя катлы. Беларусы маюць права на тое, каб ім рассакрэцілі заробкі бухгалтараў, кіраўнікоў жыллёва-камунальных гаспадарак. Атрымліваеш жыроўку і там напісана, што старшыня жыллёвай канторы зарабляе 1500 рублёў, тады твае камунальныя паслугі будуць усяго 3% да яго заробка. Таму павінна быць празрыстая інфармацыя – колькі каштуе літр вада і якія рэальныя расходы.

На фоне суседніх краін, зыходзячы з апублікаванай праз беларускае ЖКГ статыстыкі, Беларусь выглядае ў выйгрышным святле. Напрыклад, у сярэднім на жыроўку беларусы трацяць каля 11% заробку, палякі – 25%, а літоўцы – 35%.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя