Кошт капусты ў Беларусі б’е рэкорды



У Беларусі за апошні год прыкметна падскочылі цэны на белакачанную капусту. На айчынную капусты ўсталявалі ліміт па цэнах, пасля чаго паўсталі пытанні з яе наяўнасцю ў крамах. А на імпартную капусту тым часам цэннік перавышае 4 рублі ў асобных гандлёвых сетках. Цяпер улады і зусім забаранілі вывозіць гэты тавар з краіны. Як нагадвае Zerkalo.io, улады з 26 студзеня ўвялі максімальныя аптовыя і рознічныя цэны на некаторую гародніну, у іх лік трапіла ў тым ліку і капуста. 

Што тычыцца беларускай капусты, то некаторыя крамы на працягу некалькіх дзён “адкруцілі” цэннікі да 1 рубля 68 капеек, іншыя ж вырашылі не спяшацца і распрадаць тавар даражэй. У гэтай сітуацыі паўстала пытанні з наяўнасцю айчыннай капусты ў некаторых крамах і на рынках. Затое ёсць імпартная. Так, у 

У Менску ў краме “Суседзі” прадаюць узбекскую капусту па 4,18 рубля за кілаграм. У краме Green расейская капуста каштуе 3,88 рубля за кілаграм.

[manual_related_posts]