Кошт перавозак з Беларусі вырас амаль на 50%



Кошт перавозак з Беларусі ў іншыя краіны вырас амаль на 50%. Такую лічбу агучыла дырэктар кампаніі прадстаўніка „Біржы грузаперавозак ATI.SU ў Беларусі” Таццяна Салдаценка.

Паводле слоў спецыяліста, самы вялікі ўклад у рост ставак унёс напрамак Беларусь – Польшча. Тэндэнцыя захаваецца і надалей.

Кошты застануцца завышанымі на працягу ўсяго 2022 года, таму што попыт на перавозку грузаў перавышае прапанову, а дэфіцыт дальнабойшчыкаў у Беларусі становіцца крытычным.

Салдаценка падкрэсліла, што не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі і чэргі на мяжы – з-за іх кіроўцы проста адмаўляюцца ад паездак. Але значны рост ставак не азначае, што для перавозчыкаў стала больш выгадна працаваць на гэтых маршрутах.

Час на дастаўку грузаў з Беларусі ў Еўразвяз павялічыўся ў 8 разоў

Дадзеныя Біржы міжнародных грузаперавозак ATI.SU паказваюць, што колькасць заявак на грузаперавозкі з Беларусі ў іншыя краіны, акрамя Расеі, з 2022-га выраслі на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пры гэтым карыстальнікі ATI.SU з Беларусі паведамляюць, што з-за чэргаў на мяжы час на дастаўку грузаў у Еўразвяз павялічыўся да 8 разоў. Адзін з уладальнікаў беларускай кампаніі-перавозчыка Ілья пацвердзіў: стандартна на дастаўку ў Польшчу патрабаваліся ў сярэднім суткі – у залежнасці ад месца прызначэння. Цяпер жа гаворка ідзе пра 7-8 дзён.

Для нас як перавозчыкаў гэта вялікія выдаткі. Заказчык плаціць нам за дастаўку грузу, а не за час у дарозе. А кіроўцам мы аплачваем якраз час – сутачныя за ўсе тыя дні, што яны стаяць у чарзе. Вядома, у сувязі з гэтым павялічваецца і кошт перавозак. Прычым перавозчыкі могуць спекуляваць на цэнах і ўстанаўліваць завышаныя стаўкі, officelife.media.

[manual_related_posts]