Колькі Украіне каштуе вайна з Раcеяй?



Кошт прамых страт у вайне ўжо перавысіў 600 мільярдаў даляраў, Украіна страціла 35 працэнтаў свайго ВУП, – заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак.

Паводле яго слоў ва Украіне знішчана больш за 200 заводаў, больш за 5 мільёнаў чалавек перасеклі мяжу, ратуючыся ад вайны, і столькі ж змянілі месца жыхарства ўнутры краіны. „Мы павінны перамагчы, інакш Украіна проста знікне як нацыя і як дзяржава. Наша перамога тым бліжэй, чым больш дапамогі аказвае міжнародная супольнасць: ваенна-тэхнічная, палітычная, фінансавая ці гуманітарная”- сказаў Ермак, выступаючы на пасяджэнні камітэта па замежных справах і абароне парламента Ірландыі.

Паводле Ермака ЕЗ адказвае на агрэсію Расіі ўзмацненнем санкцый у наступных пакетах і паступовым павелічэннем продажу зброі Украіне. „Гэта займае занадта шмат часу і ёсць неэфектыўным. Мы прапануем змяніць падыход. Мы павінны рабіць тое, чаго расейцы не чакаюць. Гэта не толькі дапаможа выратаваць тысячы жыццяў, але і дапаможа пазбегнуць працяглай вайны, да якой Расея ўжо рыхтуецца – сказаў Ермак. Як дадаў ён, не менш важна, каб пастаянны ціск на Расею праз санкцыі служыў абаронне Украіны супраць далейшай агрэсіі з боку Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]