Курс даляра і еўра зноў вырас
Беларускі рубель ў аўторак, 2 лютага, зноў рэзка знізіўся ў адносінах да даляра ЗША і еўра.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, курс даляра ЗША вырас на 562 рублі (2,68%) да 21.568 рублёў.
Курс еўра вырас на 698 рублёў (3,06%) і склаў 23.505 рублёў.
Расейскі рубель умацаваўся да беларускага на 0,99 рубля (0,36%) да 276,17 рубля.
Тым часам у Расеі рубель пачаў таннець ўслед за нафтай, якая аднавіла зніжэнне пасля дасягнення цаны 36 долараў за бараль у канцы мінулага тыдня. Кошт ф’ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у красавіку 2016 года на біржы ICE ў Лондане ўпаў на 1,81% да 33,62 долара за бараль.
Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, да 11.30 аўторка вырас на 1,6009 рубля, склаўшы 77,9273 рубля.
