Курс даляра ЗША вырас на біржавых таргах



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, павялічыўся — да еўра і расейскага рубля.

Даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0015 рубля (0,07%) да 2,0705 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0133 рубля (0,68%) і склаў 1,9647 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0058 рубля (0,19%) і склаў 3,041 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША і еўра — 30 і 20% адпаведна.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent зараз таргуецца ля адзнакі 49 даляраў за бараль. Расейская валюта адкрыла таргі чацвярга зніжэннем да даляра і еўра.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга, 24 лістапада, вырас на 61,92 капейкі, склаўшы 64,6279 рубля.

belapan.by