Кватэры патаннелі амаль ва ўсіх раёнах Менска



Аналітыкі распавялі пра змены на сталічным рынку жылля, зафіксаваных у перыяд з 22 па 29 сакавіка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на Realt.by.

Так, індэкс коштаў другаснага рынку жылля за апошні тыдзень стаў ніжэй толькі на 0,1%. Кошт квадрата склаў 1 238 даляраў. Сярэдняя цана кватэр у новабудоўлях за сем дзён паменшылася на 0,5% і на дадзены момант роўная 1 312 даляраў за 1 м2. Разрыў паміж сярэднім узроўнем цэн першаснага і другаснага рынкаў складае цяпер 74 долара за 1 м2.

Па словах экспертаў, зніжэнне коштаў на другаснае жыллё ў Менску адзначаецца на працягу 15 тыдняў. Выключэнне — адзін тыдзень у студзені.

Аб’ём прапановы расце. За тыдзень колькасць выстаўленых на продаж аб’ектаў вырасла на 2%. Прыкметней за ўсё быў прырост двухпакаёвых і трохпакаёвыя (+ 2,9% і 2,6% адпаведна).

Больш актыўна за ўсё база папаўнялася кватэрамі ў Першамайскім (+5% за сем дзён), Маскоўскім (4%) і Савецкім (+3%) раёнах. У Ленінскім і Партызанскім прапанова скарацілася на 1,5% і 2% адпаведна.

Як змяніліся кошты. Аналітыкі падкрэсліваюць, што сур’ёзных зменаў ва ўзроўні сярэдніх цэн па тыпах кватэр за апошнія сем дзён не зафіксавана. Так, аднапакаёвыя кватэры патаннелі на 0,5%, чатырохпакаёвыя сталі даражэй на 0,6%. Кошт квадратнага метра ў двухпакаёвых і трохпакаёвых вырасла на 0,1%.

Найбольш адчувальныя змены адзначаліся ў Партызанскім раёне, дзе за тыдзень жыллё падаражэла на 1,1% (да 1 417 даляраў за 1 м2). На 0,2% вырасла сярэдняя цана квадрата ў Савецкім (1 439).

За сем дзён на 0,9% патаннела жыллё ў Маскоўскім (да 1 146 даляраў за 1 м2), на 0,4% — у Першамайскім (1 376), на 0,3% — у Кастрычніцкім (1 142), на 0, 2% — у Завадскім (1 176), на 0,1% — у Фрунзенскім (1 284) і Цэнтральным (1 673). У Ленінскім — без зменаў (1 258 даляраў за квадрат).

zviazda.by