Леанід Фрыдкін: Структурныя рэформы немагчымыя
Год таму
Пры сённяшняй мадэлі структурныя рэформы немагчымыя, у тым ліку датычныя ўласнасці. Любыя змены, анансаваныя ўладамі, будуць толькі касметычным рамонтам.
Пра гэта заявіў галоўны рэдактар „Эканамічнай газеты” Леанід Фрыдкін:
– Дзяржава ў асобе кіруючай бюракратыі кантралюе ўсю ўласнасць, у тым ліку тую, якая фармальна з’яўляецца прыватнай. І расстацца з гэтай магчымасцю кантролю для іх з’яўляецца практычна самазабойствам таму, што страціўшы кантроль над уласнасцю, яны страцяць і саму ўладу.
Аб’яўленую Нацбанкам Беларусі дэнамінацыю эксперт называе не больш, чым піяр-акцыяй.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота bel.biz