Леанід Злотнікаў: Поўнасцю кантрабанда не знікне



Расея з 20 кастрычніка абмяжоўвае ўвоз гародніны і садавіны з Беларусі. Эканаміст Леанід Злотнікаў распавядае, ці здолее такім чынам расейскі бок перамагчы “шэры” беларускі экспарт.

«Рассельгаснагляд» ужо праінфармаваў Мінсельгасхарч Беларусі пра тое, што з 20 кастрычніка ўводзяцца абмежаванні на імпарт расліннай прадукцыі з нашай краіны. Гэтае рашэнне расейскага ведамства прагучала пасля серыі папярэджанняў пра рээкспарт праз Беларусь забароненага заходняга харчавання, паведамляе tut.by.

«Рассельгаснагляд накіраваў зварот у Галоўную дзяржаўную інспекцыю па насенняводстве, каранціне і ахове раслін Мінсельгасхарча Беларусі пра тое, што з 20 кастрычніка бягучага года таварныя партыі абязлічанай і непрамаркіраванай падкаранціннай прадукцыі не падлягаюць увозу на тэрыторыю Расеі», – сказана ў паведамленні.

Раней у СМІ неаднаразова паведамлялася пра выпадкі ўвозу на тэрыторыю РасеізтэрыторыіБеларусіабязлічанайпадкаранціннайпрадукцыі. Задваапошніямесяцыбылоажно 82 выпадкі.

Леанід Злотнікаў: Гэтая мера з боку расейцаў – элементарны кантроль за кантрабандай тавараў, якія забароненыя да ўвозу ў краіну. Сачыць за прамаркіраванай прадукцыяй прасцей, чым разбірацца, дзе выраслі тыя ж яблыкі – у Польшчы ці ў Беларусі. Зараз, калі беларусы хочуць везці ў Расею польскія яблыкі, – вязіце. Але свае застануцца прападаць. Хочаш экспартаваць свае – тады польскія не давязеш. Схема вельмі простая.

РР: Ці выратуе гэтая мера расейцаў ад беларускай кантрабанды?

Леанід Злотнікаў: Часткова – так. Але, улічваючы ўсеагульную карупцыю і “шэрыя” схемы ў Расеі, мяркую, што поўнасцю перакрыць каналы паставак нелегальнай прадукцыі з Беларусі не ўдасца.

РР: З беларускага боку прагучала прапанова канфіскоўваць аўтамабілі ў тых, хто будзе везці кантрабанду. Як вам такая прапанова?

Леанід Злотнікаў: Беларускія чыноўнікі любяць “крута браць”. Гэта яны больш расейцам паказваюць, як тут самаадана змагаюцца з нелегаламі.

РР: А ўвогуле, краіна ужо нешта зарабіла на санкцыях, якія Расея ўвяла супраць заходніх тавараў?

Леанід Злотнікаў: Безумоўна. Былі і ёсць добрыя ўмовы, каб і транзітныя тавары выдаваць за свае, каб перапрацоўваць прадукцыю і легальна прадаваць іх суседзям. Гэта ж пакуль толькі садавіну і гародніну будзе забаронена ўвозіць абязлічаную. Але ж ёсць яшчэ мяса, малако… Застаецца магчымасць легальна зарабляць. У Беларусь перакінулі перапрацоўчыя магутнасці з Расеі, Польшчы, так што прыбытак маецца. І яго можна яшчэ павялічыць.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота o6oi.ru 

[manual_related_posts]