Летась у Беларусі і Расеі прадалі аўтамабіляў Geely на чвэрць мільярда даляраў



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў дырэктар беларуска-кітайскага сумеснага прадпрыемства «Белджы» Генадзь Свідзерскі:

– Завод «Белджы» ў 2019 годзе вырабіў 20 151 аўтамабіль. Калектыў – 1500 чалавек, рэнтабельна працуем, рэнтабельнасць невялікая – 5%. Па аб’ёму продажу ўвайшлі і ўтрымаліся ў топ-спісе, што кажа пра прызнанне нашымі пакупнікамі айчыннага аўтамабіля маркі Geely.

У 2019 годзе марка Geely заняла чацвёртае месца ў продажы аўтамабіляў у Беларусі, на першым – расейская «Лада», на другім – французскі «Renault», трэці радок займае нямецкі «Volkswagen».

Завод «Белджы» выпускае тры мадэлі аўто ў 28 мадыфікацыях. У 2020 годзе прадпрыемства плануе прадаць 30 тысяч аўтамабіляў.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]