Літоўская чыгунка атрымала просьбы аб перавозцы калійных угнаенняў ад трох беларускіх кампаній



Група кампаній «Літоўскія чыгункі» паведаміла, што да яе звярнуліся тры беларускія кампаніі, якія не знаходзяцца пад санкцыямі, з прапановай аб перавозцы беларускіх калійных угнаенняў, піша delfi.ru.

Сярод гэтых прадпрыемстваў — даччынае прадпрыемства «Беларуськалія» «Беларуская калійная кампанія». Яна просіць падпісаць дамову аб перавозцы калійных угнаенняў па чыгунцы праз Літву з 24 студзеня і аргументуе сваю просьбу патрэбай выканання абавязальнітваў аб продажы ўгнаенняў праз Клайпедскі порт. 

Дзве іншыя кампаніі, якія звярнуліся да Літоўскай чыгункі — «Белінтэртранс» і «Белкалій-МІГАО». Першая ўжо падала і заяўку на перавозку грузаў. Перад гэтым Літоўская чыгунка інфармавала «Беларуськалій» аб пастанове ўрада скасаваць з 1 лютага падпісаную ў 2018 годзе і дзейную да канца 2023 года дамову, паводле якой у год перавозіцца каля 11 млн тон угнаенняў.

[manual_related_posts]