Літва спыніць імпарт электрычнасці з Расеі з 22 траўня



Еўрапейская біржа электраэнергіі Nord Pool спыніць гандаль электраэнергіяй з адзіным экспарцёрам электраэнергіі ў Балтыйскія краіны, ПАТ „Інтэр РАТ”, паведамляе літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid.

Кіраўнік Litgrid Рокас Масюліс: адзначыў, што спыненне гандлю электраэнергіяй з Расеяй не паўплывае на надзейнасць энергасістэмы Літвы і не прывядзе да павышэння цэн, паведамляе reform.by.

„Патрэбнасці краіны ў электрычнасці будуць забяспечаны мясцовымі электрастанцыямі і імпартам ад стратэгічных партнёраў – краін ЕЗ праз існуючыя сеткі са Швецыяй, Польшчай і Латвіяй”, – заявіў Масюліс.

[manual_related_posts]